пятница, 31 октября 2014 г.

Успамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада)

У лістападзе, у апошні восеньскі месяц, каталікі перажываюць дні памяці і малітвы за памерлых - дзень спаткання з веліччу жыцця пасьля смерці і ўспаміну тых, якія адыйшлі з гэтага свету.
Для хрысціяніна жыццё не заканчваецца, толькі змяняецца, а нашая сувязь з памерлымі не разрываецца, а наадварот узмацняецца. Для людскіх вачэй родныя людзі знікаюць і застаецца толькі магила. Для веруючага сэрца памерлы, якога любіць, назаўсёды застаецца вельмі блізкі…
Молімся за памерлых. Маліцца за іх будзем заўсёды… Не заўсёды, аднак, памятаем аб тым, што яны, удзельнічаючы ў вечным жыцці, можа чакаюць у Чыстцы на дасягненне Божай хвалы і патрабуюць нашай малітвы.
“Тыя людзі, што паміраюць у ласцы і сяброўстве з Богам, але яшчэ не ачышчаныя ў поўні, хоць ужо і ўпэўненыя ў сваім збаўленні, пасля смерці праходзяць ачышчэнне, каб атрымаць святасць, неабходную для ўвахода ў Неба”, - так вучыць Катэхізм Каталіцкага Касцёла.
Неба – месца прабывання Бога і святых, а таму, як гаворыць Святое Пісанне, “нішто нячыстае ў Яго не ўвойдзе”(Ап 21, 12). Душы ў чыстцы ўжо не могуць выпрасіць для сябе Божай Міласэрнасці, бо гэта магчыма ўчыніць толькі на зямлі. Таму яны з надзеяй чакаюць дапамогі ад нас; нашыя малітвы і ўчынкі міласэрнасці могуць дзейсна дапамагаць і нам і душам нашых памерлых.
Шмат хрысціянаў дасвядчаюць адчувальную дапамогу блізкіх, якія перакрочылі парог смерці. Яны давяраюць іх малитве свае цяжкія справы, моляцца аб іх збаўленні і просяць праз іх заступніцтва аб дапамозе. Збаўленыя душы ў небе не жывуць для сябе, але для іншых і могуць нам дапамагаць. Гэтая праўда ўмацоўвае нашую веру ў вечнае жыццё.

На працягу месяца лістапада молімся за душы памерлых, якія церпяць у чыстцы, а таксама дзякуем за тое, што, дасягнуўшы святасці, яны заступаюцца перад Тронам Бога за нас. Гэта таямніца. Яна стане вядомай толькі ў вечнасці, хоць і на зямлі можна заўважыць іх дзейнасць і дапамогу.
Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст - поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (гэта значыць, прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі.
І менавіта тое, што мы можам даць нашым памерлым, - гэта наша малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі, і дазваляе нам трываць у духоўнай сувязі з імі. Тады і матэрыяльныя знакі памяці: помнікі, кветкі, знічы становяцца выразам нашай малітвы. Актава ўспаміну ўсіх памерлых - асаблівы час для кожнага хрысціяніна. У гэтыя дні ўвесь Касцёл у адзін голас моліцца за памерлых, заклікаючы да Божай міласэрнасці.

Не дзелім жа людзей на жывых і памерлых, але будзем жа ўспрымаць і адных, і другіх як сяброў. Тыя, якія памерлі і перайшлі да вечнага жыцця, з’яўляюцца найвярнейшымі сябрамі, бо ніколі не падвядуць нас; лепшымі, бо ведаюць аб якіх каштоўнасцях мы павінны клапаціцца, каб мець удзел у вечнай спадчыне, у Нябесным Валадарстве Бога.

http://catholic.by/

воскресенье, 20 июля 2014 г.

Днi засяроджання малiтоуных груп

  "Апостальства Дапамогi Душам Чысцовым"

(на Гродзенскай дыяцезii)

Iнфарматар

Малітоуныя групы «Апостальства Дапамоги Душам Чысцовым» паусталі па ініцыятыве "Кангрэгацыі сястер Успамогі душам чысцовым" у Польшчы

Групы сталiся адозвай на мноства просьбау скираваных да Кангрэгацыі сястер ад асобау свецкiх якия зацiкавiлiся харызматам дапамоги душам чысцовым. 
Кангрэгацыя Сясцер распазнала гэта як новы знак часу i новае прызванне да Апостальства.

Адказваючы на яго, у 1983 годзе Кангрэгацыя прыняла рашэнне аб распачаццi гэтай новай Апостальскай дейнасци а 2 гады пазней названа яе «Апостальская Справа Дапамоги Душам Чысцовым» 

Гэтая дзейнасць знайшла мейсца у Канстытуцыi Кангрэгацыi якая  у 1988 годзе была зацьверджана Апостальскай Сталiцай. Таму Апостальства як i Кангрэгацыя Сясцер кананична дзейничае у Kасцеле. 

Першыя прадстаунiкi далучылiся да Апостальскай Справы у 1985 годзе.

У 2010 годзе рашэннем улады Кангрэгацыи Сясцер «Справа» (помацы душам) атрымала новую назву - «Апостальства Дапамоги Душам Чысцовым» якая лiцыць на сеняшнi дзень ва усiм свеце за  25000 удзельнiкау  (Беларусь, Польша, Лiтва, Латвiя, Украiна).

На Беларусі першымі хто далучыуся да АДДЧ былі вернікі з парафій Гродзенскай дыяцэзіі, якія пачалі маліца яшчэ у 1993 годзе.

23 октября 2008 года Епископ Александр Кашкевич, наш Ординарий, утвердил и «Апостальства Дапамогi Душам Чысцовым» (AДДЧ) и присоединил к реестру Католическиx Движений, действующих в Гродненской Диоцезии. А в ноябре 2010 года назначил Кс. Виктора Субель,настоятеля приходов в Трабах и Сурвилишках, опекуном над всеми приходскими группами AДДЧ в диоцезе (декрет от 09.11.2010 № 1280/B/ 2010)

Цяпер на Беларусi  уздельнічае у Апостальстве больш за 5000 асобау.

Заклікаем да Апостальства кожнага, хто адчувае патрэбу дапамагаць бліжняму які у патрабуе нашай помацы у Чысцы.



Святыя Апекуны Апостальства:


Мацi Божая - Пасреднiца Божых Ласкау

Святы Юзаф

Бласлаулены Гонорат Козьмiньскi

Бласлауленая Марыя ад Божага Провiду





Фота альбом засяроджанняу

Слонiм









Трабы








Юрацiшкi





Iуе







Первамайск







Лiда - Слабодка






працяг будзе..


суббота, 4 января 2014 г.

На што абапіраецца вера Касцёла  ў існаванне чысца ?



Для многіх людзей застаецца загадкай навучанне Каталіцкага Касцёла пра чысцец. Часта ўзнікаюць пытанні, што гэта такое і адкуль паходзяць веды пра яго існаванне. Адны лічаць чысцец асобным месцам, на падабенства таго, якое прадставіў у сваёй “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры, другія лічаць чысцец праклёнам ці пакараннем, трэцція, бачаць у ім усяго толькі неабгрунтаваную выдумку, падстаў для якой ў Святым Пісанні няма.
Трэба адзначыць, што сапраўды, у Бібліі не знойдзеш самаго слова “чысцец”, бо гэта тэалагічны тэрмін, які быў уведзены пазней, але казаць што ў Святым Пісанні няма ўспамінаў пра яго – неправільна. Дагмат пра чысцец, быў прыняты, галоўным чынам на Ферара-Фларэнтыйскім і Трыдэнскім Саборах (XV-XVI cтст.), на падставе касцёльнай традыцый, якая ў сваю чаргу спасылаецца на некаторыя тэксты Святога Пісання. Аб іх мы пагаворым у нашай сённяшняй праграме.

Па-першае трэба адзначыць, што Касцёл называе чысцам, стан, у які трапляюць тыя, хто памірае ў сяброўстве з Богам, але мае ўсё ж патрэбу ў ачышчэнні дзеля таго, каб атрымаць святасць, неабходную для уваходу ў нябеснае шчасце. Гэта не канкрэтнае месца, але менавіта часовы стан, у які душа чалавека, які не меў цяжкіх грахоў, трапляе пасля смерці і праходзіць ачышчэнне неабходнае, каб атрымаць радасць прабывання побач з Богам. Таксама гэта не праклён і не пакаранне. Чысцец дае душы чалавека магчымасць дасягнуць нябеснага шчасця.

Нягледзячы на тое, што дагмат пра чысцец быў канчаткова зацверджаны толькі ў XVI ст., вера ў магчымасць ачышчэння ад грахоў пасля смерці прысутнічала ў Касцёле ад самага пачатку.

Ужо некаторыя Айцы Касцёла, як напрыклад св. Кіпрыян, які памёр у 258 г. падтрымліваў навучанне аб існаванні чысца, абапіраючыся на словы Езуса запісаныя ў Евангеллі паводле св. Мацвея: “Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты з ім яшчэ ў дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў цябе слугу, і каб не ўкінулі цябе ў вязніцу. Сапраўды кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошні грош” (Мц 5,25-26).

Св. Кіпрыян сцвярджаў, што для памерлых вернікаў, асабліва для мучанікаў, збаўленне наступае адразу пасля смерці. Таксама ён казаў пра тое, што тыя, хто памірае ў цяжкім граху, адразу трапляюць у пекла. З гэтым было ўсё зразумела. Але ён думаў таксама пры тых вернікаў, якія падчас ганенняў адмаўляліся ад веры, але потым шкадавалі за гэта і каяліся. Так як некаторыя з іх паміралі да канца не адкупіўшы свой грэх (у тыя часы напачатку вернікі павінны былі чыніць доўгі жаль за грахі і толькі пасля гэтага маглі прымірыцца з Касцёлам), ён сцвярджаў, што для такіх людзей, існавала магчымасць працягнуць ачышчэнне пасля смерці – менавіта ў чысцы.

У Евангеллі ёсць яшчэ адно ўказанне на існаванне чысца – калі Езус кажа пра грэх, які не будзе прабачаны “ні ў гэтым ні ў будучым веку” (Мц 12,32). Гэтыя словы сведчаць пра тое, што некаторыя грахі могуць быць прабачаны таксама і пасля смерці. Паводле навучання Касцёла гэта адбываецца менавіта ў чысцы.

Акрамя Евангелляў, у іншых частках Святога Пісання, ёсць указанні пра існаванне таго, што мы называем чысцец. Напрыклад св. Павел піша: “Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры дойлід, паклаў падмурак, а іншы будуе. Няхай кожны глядзіць, як будуе, бо ніхто не можа пакласці іншага падмурку, акрамя пакладзенага, якім ёсць Езус Хрыстус. А ці будуе хтосьці на гэтым падмурку з золата, срэбра, дарагіх каменняў, дрэва, сена, саломы, пакажа дзень, калі выявіцца справа кожнага. Бо ў агні выкрываецца, і агонь выпрабуе справу кожнага, якая яна. Калі чыя справа, якую ён будаваў, вытрывае, той атрымае ўзнагароду. А калі чыя справа згарыць, зазнае шкоду, сам жа збавіцца, але як бы праз агонь” (1 Кар 3,10-15). У гэтым фрагменце Апостал Народаў кажа пра ачышчальны агонь, які адкрывае шлях да збаўлення. Хоць тут і не гаворыцца прама пра чысцец, тым не менш менавіта з апорай на яго Касцёл пачаў развіваць сваё навучанне на гэту тэму.

Нарэшце, яшчэ адно ўказанне на існаванне чысца ўтрымліваецца ў старазапаветнай Другой Кнізе Макабэяў. Там гаворка ідзе пра загінуўшы падчас бітвы войнаў, за якіх узносілася ахвяра і малітва: “Таму прынёс (Іуда Макабэй) за памерлых ахвяру ўміласціўлення, каб ачысціліся ад граху” (2 Мак 12,46). Гэты фрагмент зноў жа ўказвае на існаванне магчымасці маліцца за душы памерлых, якія маюць магчымасць у тым, каб “ачысціцца ад граху”. Калі б яны прабывалі ў пекле, малітвай мы б ім ужо не дапамаглі, а калі на Небе – то малітвы ім ужо б былі не патрэбны. З гэтага вынікае, што душы памерлых, якія прыбывалі ў сяброўстве з Богам, трапляюць у часовы, прамежкавы стан ачышчэння, які мы называем чысцам. Такім чынам можна убачыць, што навучанне Касцёла пра чысцец не з’яўляецца неабгрунтаванай выдумкай, але абапіраецца на тэксты Святога Пісання.
http://be.radiovaticana.va/